Спадчына: Спартыўныя школы
Аўторак, 13 Май 2025 14:59
2025 г. — 60 гадоў з часу стварэння дзяржаўнай ўстановы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Маларыцкага раёна» (1965)
Фізкультура і спорт у СССР займалі важнае месца ў жыцці савецкага грамадства. Гэтай сферы надавалася вялікая ўвага на самым высокім дзяржаўным узроўні. Спартыўнае выхаванне дзяцей і моладзі дасягнула значных вынікаў. У жніўні 1965 г. сваю працу пачала Маларыцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Першым дырэктарам школы быў Уладзімір Якаўлевіч Серада.